Знайсці
09.02.2018 / 16:176РусŁacБел

Аляксандра Лукашэнку зноў запрашаюць у Рыгу

Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Рыгу, дзе ў чэрвені пройдзе нарада па ядзернай бяспецы. Пра гэта TUT.BY распавёў дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрэй Пілдэговіч.

Сустрэча з Марысам Кучынскісам, president.gov.by

Нарада краін ЕС па ядзернай бяспецы пройдзе ў Рызе ў чэрвені. Латвія на ім будзе старшынстваваць у групе па распаўсюджванні ядзерных матэрыялаў. Латвійскі бок запрасіў да ўдзелу і Беларусь.

- Запрашэнне для Беларусі ёсць, асабіста для прэзідэнта. Даты яшчэ будзем прапрацоўваць. Але нам здаецца, што вельмі важны кантакт на ўсіх узроўнях, — распавёў дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрэй Пілдэговіч.

На гэтым тыдні ў Мінск з афіцыйным візітам прыязджала дэлегацыя Латвіі на чале з прэм'ер-міністрам Марысам Кучынскісам. Прэм'ер Латвіі сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які падзякаваў латвійскаму боку за тое, што ён не крытыкуе Беларусь за будаўніцтва ўласнай атамнай станцыі.

«Гэтая станцыя беларуская. Мы ідзем да глабалізацыі, межы ўсё больш сціраюцца. Прыйдзе час, калі гэта будзе даробак агульны — Беларусі і Латвіі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дарэчы, гэта ўжо не першае запрашэнне беларускаму кіраўніку ад Латвіі. У мінулым годзе ён двойчы атрымаў запрашэнне наведаць краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930