Даслаць навіну
Знайсці
87
реалист / адказаць
09.02.2018 / 17:32
Рэд. Выдалена.
6
Андрэй Карнееў / адказаць
09.02.2018 / 17:37
"Бацькі таксама стварылі анлайн-петыцыю «Пераможам дыскрымінацыю дзетак па моўнай прыкмеце!» [external link: https://petitions.by/petitions/1358 ], яе можа падпісаць кожны ахвотны." Дзякуй, што не апусьцілі рукі, а змагаецеся за свае правы. А петыцыю я б параіў падпісаць ня толькі бацькам, якія клапоцяцца аб сваіх дзецях, але і кожнага кожнага беларуса. Згубім мову - згубим самых сябе! Мне дык прыемна размаўляць і ў банку, і ў МакДональдсе, і яшчэ дзе - там дзе ад цябе такого ўжо не чакаюць)
2
Муха Цэ-Цэ / адказаць
09.02.2018 / 17:54
Старыйшае пакаленне выхавацеляу, каму зараз 47-55 шмат хто маюць пасведчанне пра валоданне беларускай мовай . Курсы 1993-1994г.г.
103
Ляксандра / адказаць
09.02.2018 / 17:54
Шаноўная НН.Ну колькі можна ўжо мусоліць гэту тэму?Чаму дзесятак-два,ну няхай 7-8,бацькоў,якія так хочуць ламаць жыццё сваім дзеткам,пастаянна мусіруюць гэту тэму на НН? І,галоўнае,адносяць яе да асноўнай патрэбы сям"і?Аж,прабачце,смешна.Калі вы ўжо такія патрыёты і так жадаеце,каб вашы ды іншыя дзеці у садках станавіліся беларускамоўнымі,дык ідзіце туды працаваць выхавацелямі.Пакажыце гэтаму "нягегламу" міністэрству прыклад дзе кадры браць.Тады і скажаце:вось я пайшоў(пайшла) працаваць і працую з дзеткамі,і маю такі і такі вынік,і сваім прыкладам даказваю,што калі грамада разам возьмецца за праблему,то разам мы яе і рашым.Дык не.Адно бла-бла-бла:дайце,падрыхтуйце,укамплектуйце,набярыце і г.д.Мы вам (міністэрству) указваем на недахопы (само міністэрства,праўда,іх яшчэ лепей ведае) і выкладваем патрабаваньні.Карацей,жар чужими руками загребать только и могут.
1
Alisa / адказаць
09.02.2018 / 18:07
Памятаю, як мой сын хадзіў у беларускамоўную групу ў садок. Выхавацелька вывела дзетак на прагулку і кажа: "Дзеці, асярожна, скамейка пакрашана!" На што мой 4-гадовы сын сказаў - "лаўка пафарбавана"...Выхавацелька ўсім расказвала, як анекдот - маўляў, ну і дзеці пайшлі.. А мне так прыкра было, аж да слез
3
Нехтатам R / адказаць
09.02.2018 / 18:17
реалист, што сказаць хацелі? Что "задолбали уже со своими языками"? Так, і будзем працягваць. Дайце нам такія ж правы, як самі маеце, тады адчэпімся.
5
Бім / адказаць
09.02.2018 / 18:39
Усё адно гэта будзе! Раней ці пазней! А за дыскрымінацыю трэба некаторых судзіць і гэта таксама будзе!
3
Футбалістка / адказаць
09.02.2018 / 18:39
Годная, слушная справа!
2
Андрэй Карнееў / адказаць
09.02.2018 / 18:41
Ляксандра , Калі вам няякасна ў кавярне зварылі суп - вы ідзеце туды працаваць кухарам? Калі вым патрапіўся пратэрмінаваны прадукт - вы ідзеце ўладкоўвацца на прадавачку? Чаму б вы не параілі тым бацькам пайсьці ў Міністэрства на адказныя пасады, га? Ці міністрам? Туды дзе ты ня будзеш змагацца з наступствамі, а зможаш сістэмна вырашыць пытаньне? Я думаю і не адмовіліся б.
2
Нехтатам R / адказаць
09.02.2018 / 18:52
Ляксандра, а божа ж мой. Вам калі аўто адрамантаваць трэба, вы на аўтасэрвіс звяртаецеся, ці самі вучыцеся пару год на аўтамеханіка дзеля таго і толькі потым рамантуеце? Гэта наконт " ідзіце туды працаваць выхавацелямі". Вось сур'ёзна, едзеце вы на СТА, а вам кажуць "адваліце шаноўная. Вучыцеся, бярыцеся, ды самі ўсё зрабіце". Фертшээн? Далей, выхавацелі аплочваюцца дзяржавай. Русіфікуюць грамадства за нашыя падаткі. Усё гэта адбываецца кожны дзень, у тым ліку сёння. Чаму б нам НЕ мусоліць гэтую тэму так часта, як хочам, хоць кожны дзень, калі мы КОЖНЫ дзень марнуем на гэта свае грошы? І ўрэшце, гаворка не толькі пра тое, каб "вашыя дзеці у садках станавіліся беларускамоўнымі", а пра тое, як беларускамоўнаму дзіця беларускую мову ў садку захаваць.
1
Свежы Юмбрык / адказаць
09.02.2018 / 19:09
Неабыякавыя бацькі заўсёды будуць любіць, абараняць і клапаціцца пра лёс сваіх дзетак і краіны, у адрозненне ад дзяржавы, якая ў сваю чаргу павінна якасна выконваць свае абавязкі перад народам. Калі абавязкі не выконваюцца, нічога не застаецца, як нагадваць уладам пра свае правы. Для таго, каб чаго-небудзь дасягнуць, трэба штосьці падняць. Што і зрабіў аўтар артыкулу: правёў даследванне, вызначыў перашкоды і даў свае прапановы рашэння праблемы. А ўсім "рэалістам" мая змагарская вітанка!
2
Зм / адказаць
09.02.2018 / 19:16
А яшчэ цяжка знайсці беларускамоўную выхавацельніцу, бо заробак выхавацельніцы 350 руб, з вялікім стажам 400, гэта з прэміямі, якія прызначае дырэктар садка (а можа і не прызначыць), бо уласна заробак каля 150 дзесьці, прычым у многіх садках выхавацелька мусіць уступіць у Белую Русь, купляць цацкі, метадычную літаратуру - пра гэта прама кажуць калі наймаеся на працу. Пры гэтым многія выхавацельніцы працуюць на 2 стаўкі па 12 гадзін - то бок з 7 да 19, бо у Менску вялікі іх недахоп выхавацельніц, бо мала плацяць і многія хварэюць, бо зараджаюцца ад хворых дзяцей. А хворых дзяцей у групах шмат, бо белютні (лісткі непрацаздатнасці) для бацькоў лекары выпісваюць з цяжкасцю - іх абмяжоўваюць загадамі Мінаховыздароўя, а ў многіх месцах бацькі проста не могуць не хадзіць на працу, бо іх зволіць кіраўніцтва фірмы. У прыватных садках выхавацельніцам пры чым плоцяць ненашмат болей, а у міні садках няма ж нянячак, таму хоць дзяцей меней за дзяржаўны садок, але працы не меней, прычым патрабаванняў нашмат болей. Праўда што у прыватным садку дзеці усёж меньш хварэюць, і выхавацельніца хаця бы паспявае выканаць норму звычайцнай праграмы Пралеска. Але як ужо пісала Наша Ніва, за дзіцё у прыватным садку трэба заплаціць 300-500 долараў, Беларускамоўная група у прыватным "мінін-садку" у Менску існуе толькі як гурток (то бок 4 гадзіны на дзень), і больш за 8 дзяцей там не можа займацца, бо гэты бізнес для уласніцы сам па сабе стратны. 2. Зараз у садках норма савецкая, 35 чалавек у групе, норму пачатку 90-х даўно адмянілі, у садках на любой мове дзецьмі не займаюцца, бо проста выхавацельніца нямае часу, яна паспявае толькі пракантраляваць каб дзеці фізічна не пашкодзілі сябе і не збеглі з садка. А так зацьверджаная Містарствам адукацыі праграма для садка вывучэння беларускай мову досыць добрая, каб толькі была магчымасць яе выканаць, прычым гэтая праграма абавязковая для усіх садкоў, нават рускамоўных і яўрэйскіх - напрыклад у Гомелі няма беларускамоўнага садка, але ёсць дзяржаўны! яўрэйскі https://news.tut.by/society/442108.html http://atikva.by/o-shkole
2
Кацярына / адказаць
09.02.2018 / 20:31
Малайцы ўсе тыя, хто гэтую важную працу робіць! Без сваёй нацыянальнай мовы няма і нацыі. Таму я за тое, каб адукацыя з дзіцячага садка і па ВНУ была на беларускай мове. І ўвогуле нашыя ўлады не зрабілі нічога дзеля сапраўднага двухмоўя, таму трэба пакінуць толькі адну дзяржаўную мову - беларускую.
2
Галіна / адказаць
09.02.2018 / 20:47
Ляксандра, а дзе логіка? Чаму вы прапаноўваеце ісці працаваць бацькам выхавацелямі? А калі бацькі захочуць тэлебачанне на беларускай мове для сваіх дзяцей, вы ім што параіце, пайсці скінуцца на сваё тэлебачанне? А калі ім мала кніг, хай адкрываюць сваё выдавецтва? Увогуле, сам падыход! Парайце бацькам пайсці працаваць міністрам адукацыі і ў выканкамы. Вось гэта была б добрая парада.
2
Неабыякавы / адказаць
09.02.2018 / 20:48
Малайцы! Не слухайце тролей і не бярыце да галавы заказныя каментары, якіх тут і па ўсім сеціве хапае! Петыцыю падпісалі, будзем з вамі! Дзякуй за важную справу!
2
Галіна / адказаць
09.02.2018 / 20:51
А калі вам няветліва прадаюць мяса ў краме, Ляксандра, пайдзіце туды працаваць прадавачкай і ўсім пакажыце, як трэба. Дзіва дзіўнае, што аргументы такога кшталту можа сфармуляваць чалавек, які, як я думаю, школу ўсё ж скончыў. У нас жа школа пакуль абавязковая для кожнага, усіх цягнуць да выпуска.
2
Іна / адказаць
09.02.2018 / 20:58
Я на сёння не патрабую ніякага выканання праграмы, дастаткова камунікацыі па-беларуску, беларускіх святаў, вершаў, песняў. А не калгаснае «кушайте дети». І ў садку ставяць расейскую папсу!!!!!!! Проста трэш. Я плачу тыя ж самыя падаткі за адукацыю, што і бацькі з расейкамоўных груп, І МАЮ ТАКОЕ Ж ПРАВА, каб маё дзіця абслугоўвалі якасна і па-беларуску.
2
Святаслаў / адказаць
09.02.2018 / 20:59
Мы адны такія сярод нашых суседзей якія не вучаць дзетак на сваёй мове. І нават не сорамна.
2
barba / адказаць
09.02.2018 / 21:08
ды вы на сайт гэтага "міністэрства" паглядзіце: там як не было беларускай мовы , так і няма - суцэльная бачнасць. У навінах загалоўкі толькі дрэнна перакладзеныя на беларускую, а тэксты на расейскай. Матэрыялаў беларускамоўных вобмаль. Карпенка зацята змагаўся супраць беларускамоўных шыльдаў. Што вы ад іх хочаце?
2
budrys / адказаць
09.02.2018 / 21:10
Парушэньне закону пастаўленае на паток Міністэрстам адукацыі Рэспублікі Беларусі. Трэба так і напісаць: "ДЗЯРЖАВА ГАРАНТУЕ - беларускамоўную адукацыю вы не атрымаеце ніяк!" Пачытайце пра гэты зьдзек на кожным кроку бацькоўскага жаданьня выхаваць дзяцей на СВАЁЙ РОДНАЙ мове. Паўтараю, немцы ў дзьве вайны былі да беларусаў спагадлівей у галіне адукацыі, чым цяперашняе сваё Міністэрства адукацыі. А пачыналася ўсё з пытаньня на Рэффэрэндуме-95: «Согласны ли вы с приданием русскому языку равного статуса с белорусским?» Каб вас пранцы елі!
1
Наталля / адказаць
09.02.2018 / 21:12
Даўно пара варушыць гэтых гультаёў у Міністэрствах. Дзе такое бачна, каб нацыянальная мова была ў такім заняпадзе! Добрая справа! Пачынаем з садочкаў, потым школы, каледжы, універсітэты! Колькі ўжо можна цярпець!
1
Волька / адказаць
09.02.2018 / 21:40
Зрэшты праўда ўсплывае на паверхню...Дзякуй неабыякавым бацькам, дзякуй журналістам за такі карысны артыкул! Мы мусім гуртавацца, мусім змагацца і прымушаць іншых задумацца над нашымі праблемамі. Дайце нам хаця б раўнапраўя моваў!
1
Наталля / адказаць
09.02.2018 / 21:45
реалист , вы гэта ўсё сур'ёзна напісалі? То бок у беларусаў не павінна быць сваёй мовы, якая не ўчора з'явілася? Вы часам не нашчадак тых, хто ў 30я гг ХХ стагоддзя зрабілі сваю брудную справу ў выглядзе наркамаўкі?
3
Шурачка / адказаць
09.02.2018 / 21:46
Ляксандра , а калі ў вас дрэнна будуць прыбіраць у пад'ездзе, вы пойдзеце працаваць прыбіральшчыцай?:)
1
Хэльвіг / адказаць
09.02.2018 / 22:12
Маё меркаваньне наступнае, што кажучы словамі адной вядомай асобы Міністэрства адукацыі трэба добра "ператрахнуць", т.б. даўно варта сп. Карпенка і яго сакратарку сп-ю Высоцкую адтуль прыбраць. Гэтыя людзі самі не ведаюць беларускай мовы і няздольныя на ёй ні размаўляць , ні пісаць, то як яны будуць папулярызаваць яе? Пры іх дакладна ня будзе беларускамоўнай адукацыі на ўсіх роўнях.
39
Ляксандра / адказаць
09.02.2018 / 22:16
З цікавасьцю прачытаў змешчаныя на гэты час каментары.І адзін вывад напрошваецца:так ні аднаго каментуючага і не знашлося,які б сказай:а што,мо і праўда з чагосьці малага патрэбна пачынаць?мо і сапраўды патрэбна ў чымсьці плячо падставіць?Толькі пералік прафесій, на якія мяне адсылалі..Дык іх тысячы,яшчэ многа старонак НН патрэбіцца.З гэтай часткай грамадства ўсё зразумела:заўвагі і прапановы ім усётакі лягчэй даваць,чым самім пашавяліцца.
0
Віктар / адказаць
09.02.2018 / 23:30
Петыцыю падпісаў. Прафанацыя на ўсіх узроўнях: ад міністэрскіх псеўда-спісаў "беларускамоўных" груп, дзе ад мовы толькі "смачна есці", і да выхавацелек, якія ў беларускамоўнай групе размаўляюць па-руску і нават не разумеюць, у чым праблема.
0
Дрымучы / адказаць
09.02.2018 / 23:42
Усё пачынаецца з дзіцячых садкоў. Спадзяюся, чыноўнікі гэтым разам адумаюцца і пойдуць насустрач. Ні адна прыватная ініцыятыва не здольная выконваць гэтую функцыю, гэта прамая адказнасьць і абавязак дзяржавы!
18
даже не смешно / адказаць
09.02.2018 / 23:43
Ляксандра , с интеллигенцией все понятно: только мова с историей и "дурной народ". Кому какая от этого польза, если еще и на народ набрасываются, который не нравится?
0
Kraj / адказаць
09.02.2018 / 23:45
NN, калі ласка, замацуйце артыкул на галоўнай! Дзякуй
0
Саша / адказаць
09.02.2018 / 23:49
Давайце, шчыра. Мы жывем у БЕЛАРУСІ. Мова ў краіне павінна быць БЕЛАРУСКАЙ. І гэта нармалёва. У Францыі-французкая, ва Ўкраіне- украінская. У нас- БЕЛАРУСКАЯ. Я не разумею, чаму стала ўвогуле такое пытанне?? Чаму за сваю РОДНУЮ мову павінны змагацца?? Чаму ўлада не дае людзям тое, што яны могуць мець па сваіх правах і КАНСТЫТУЦЫІ?? Калі хтосьці не хоча вывучаць, размаўляць на сваёй роднай мове, калі людзям не хапае годнасці і гонару для гэтага- так і не трэба. Дайце магчымасць вывучаць дзяцей у сваёй краіне на сваёй мове!!!
1
Нехтатам R / адказаць
09.02.2018 / 23:54
Пан "Ляксандра", яшчэ раз, чаму вы самі не хочаце на сабе першым прымерыць тое, што прапаноўваеце іншым? Дзе канкрэтны адказ на гэтае пытанне? Няма? Га? Змоўк, саколік? А ўжо потым ужо будзеце разводзіць пра "частку грамадства, якой лягчэй парады даваць чым паварушыцца". Бо калі вы ня хочаце ўласным прыкладам давесьці тое, што раіце, дык ВЫ і ёсць названая частка грамадства.
0
мо і сапраўды патрэбна ў чымсьці плячо падставіць? / адказаць
10.02.2018 / 00:14
Падстаўлялі, ды не раз.Стваралі, і не раз. Усё трушчыць машына этнацыду беларусаў. Дзякуючы мудрай палітыцы начальнікаў краіна на мяжы страты незалежнасьці.Мова, гэта краіна!Безь яе Беларусі няма.Хочаце ў тым пераканацца!? Не дазволім тое дзеля хворай цікаўнасьці некалькіх абмежаваных асоб. А міністэрствам працаваць трэба, на карысьць людзей, краіны.Зусім не зразумела чым там займаюцца чынушы, атрымліваючы не слабы заробак за наш кошт, ды яшчэ і адкрадаючы ў нас.І нарэшце, названа тое, што адбываецца ў Беларусі: дыскрымінацыя беларусаў па моўнай прыкмеце.Створана гэткая форма апартэіду ў краіне.
0
Галіна / адказаць
10.02.2018 / 00:15
Ганаруся, што выгадаваліся такія адказныя бацькі, якія ўпарта і паслядоўна змагаюцца за адукацыю на роднай мове тытульнай!!! нацыі! Колькі ні доўжыўся этнацыд беларусаў, але выстаялі, і будзе жыць Беларусь,якая мае такую маладую эліту! Дзякуй, Аляксандра Баярыны, і ўсім, хто падзяляе яе змаганне !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера