Знайсці
09.02.2018 / 13:336РусŁacБел

Экс-гендырэктар Банкаўскага працэсінгавага цэнтра атрымаў шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

9 лютага суд вынес прысуд былому генеральнаму дырэктару Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, якога абвінавачвалі ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Генадзя Зубарава прызналі вінаватым «у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў, выключна ў сувязі з займаным ім службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, выкананне ў інтарэсах таго, хто даў хабар, якіх-небудзь дзеянняў, якія гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, учыненых паўторна, у асабліва буйным памеры». Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Ён таксама прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю, учыненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, у асабліва буйным памеры. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў 6 месяцаў з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў Зубараў прысуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 6 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Суд таксама вынес прысуд другому фігуранту справы — грамадзяніну Латвіі. Ён прызнаны вінаватым у даванні хабару ў буйным памеры, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930