Знайсці
09.02.2018 / 13:138РусŁacБел

Затрыманы хлопец, які пад Новы год нажом забіў пажылую жанчыну ў пад'ездзе на Куйбышава

Міліцыя затрымала хлопца, які напярэдадні Новага года напаў на пажылую жанчыну ў пад'ездзе на Куйбышава і забіў яе. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Як паведамлялася, 29 снежня з 17 да 18 гадзін ён напаў у пад'ездзе дома №95 па вуліцы Куйбышава на 74-гадовую жанчыну. Ён нанёс ёй 20 удараў нажом у жыццёва важныя органы, пераважна ў твар і шыю. Ад атрыманых ран жанчына памерла. На месцы злачынства забойца забыўся ножны.

Нядаўна хлопца затрымала міліцыя. Гэта 29-гадовы мінчук, які раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне крадзяжоў, таксама неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы, знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы, сямейныя скандалы. Раней знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Як высветлілася, яшчэ ў маі мінулага года напаў з нажом на іншую жанчыну і скраў яе маёмасць. Тады на месцы здзяйснення злачынства мужчына пакінуў фрагмент ад кухоннага нажа, які адламаўся ў выніку ўдару.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера