Знайсці
09.02.2018 / 13:1034РусŁacБел

Старажытная эўтаназія: як продкі беларусаў забівалі лапацінай старых і нямоглых ВІДЭА

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» хутка, як віхор, перамяшчаецца па Беларусі. Цяпер яе занесла на падворак да самабытнага вясковага мастака і разьбяра па дрэве Івана Супрунчыка. Майстар распавёў вядоўцу праграмы Віктару Шукеловічу, адкуль ён чэрпае натхненне і чым кіруецца ў жыцці.

Вядоўца праграмы сам паспрабаваў свае сілы ў жывапісе ды скульптуры, а таксама наведаў музей, створаны вясковым жывапісцам.

Спадар Іван расказаў незвычайна цікавыя гісторыі з мінуўшчыны сваёй малой радзімы: як вяскоўцы колісь прынялі саву за Божую Маці ды як аднойчы хітрая сялянка ашукала лесніка, паказаўшы яму грудзі. Творца падзяліўся таксама звесткамі пра старадаўні звычай «лапаціны» — аналаг сучаснай эўтаназіі. Даўнейшыя выпадкі, анекдоты, паданні і легенды цяпер знаходзяць сваё адлюстраванне ў працах майстра-самародка.

Падрабязней — у відэа.

Праграма «Вяскоўцы» выходзіць на «Белсаце» кожную сераду а 18:35

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930