Знайсці
08.02.2018 / 23:5292РусŁacБел

Бабруйская эскортніца Насця Рыбка: «Ці алігарх са мной ажэніцца, ці я напішу заяву пра групавое згвалтаванне» ВІДЭА

Ураджэнка Бабруйска Насця Рыбка (Анастасія Вашукевіч), гераіня новага расcледавання каманды Аляксея Навальнага, выклала ў сваім інстаграме цікавае відэа.

Нагадаем, праз фота ў яе інстаграме актывісты Навальнага і звярнулі ўвагу на супольны адпачынак алігарха Алега Дзерыпаскі і віцэ-прэм’ера Расіі Сяргея Прыходзькі ў атачэнні дзяўчат з эскорту. Адной з іх і была Рыбка-Вашукевіч.

А цяпер Насця дзякуе Навальнаму: маўляў, цяпер можа расказаць усю праўду. Раней яна нібыта баялася, а цяпер кажа, што на яхце адбываўся групавы гвалт.

Таксама яна заявіла, што мае гонар і годнасць. І паставіла дзве ўмовы: ці Алег (Дзерыпаска) з ёй ажэніцца, каб яна «не згубіла годнасць», ці Рыбка напіша заяву пра групавое згвалтаванне.

Таксама зразумела, што ў бліжэйшай будучыні дзяўчыну чакаюць на ток-шоу ў Андрэя Малахава.

 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930