Знайсці
08.02.2018 / 22:4526РусŁacБел

У Вярхоўнай Радзе Украіны няма каму працаваць — дзясяткі дэпутатаў паехалі на сняданак да Трампа

Кошт асабістага запрашэння на мерапрыемства, калі верыць чуткам, можа дасягаць 25 000 даляраў, паведамляе УНІАН.

Сёння прэзідэнт ЗША праводзіць у Вашынгтоне традыцыйны малітоўны сняданак, на які з'ехаліся амаль 4000 чалавек са 130 краін свету. Сярод гасцей мерапрыемства былі заўважаныя і ўкраінскія палітыкі — з-за адтоку кадраў Вярхоўная Рада Украіны ўчора нават не змагла папрацаваць.

Калі дэпутаты прывязуць квіткі дадому і аформяць паездку як камандзіроўку, ім пакрыюць дарогу за кошт бюджэту. А самы эканомны пералёт з Кіева ў Вашынгтон (з перасадкай) каштуе не менш за 600 долараў на аднаго чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930