Знайсці
08.02.2018 / 21:4816РусŁacБел

На Гомельскім лікёра-гарэлачным шэсць фур гарэлкі зніклі без знаку

На Гомельскім лікёра-гарэлачным заводзе «Радамір» 47 000 пляшак гарэлкі зніклі без знаку, паведамляюць «Моцныя навіны». Для таго, каб быў прыкладна зразумелы аб'ём: для перавозкі такой колькасці гарэлкі спатрэбілася б цэлых шэсць фур.

Нястачу выявілі пры чарговай інвентарызацыі.

Шкода ацэньваецца на агульную суму больш за 250 000 рублёў.

Пасля выяўлення страты такой партыі спіртнога на заводзе, вядома ж, задаліся пытаннем: «Як?». Пасля чаго, на ўсялякі выпадак, пазбавілі прэміі («13-га заробку») брыгаду грузчыкаў, на чыім участку і прапала гарэлка.

Вядома, што ў дачыненні да шэрагу службовых асобаў прадпрыемства па гэтым факце заведзена крымінальная справа, ідзе следства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера