Знайсці
08.02.2018 / 20:466РусŁacБел

У Гродне «афіцыйны» кандыдат у дэпутаты не прыйшоў на абвешчаную сустрэчу

«Прыйшлі мы на сустрэчу з кандыдатам, а яго не аказалася», — кажуць на відэа ў фэйсбуку апаненты і выбаршчыкі. Кандыдат у дэпутаты Анатолій Урублеўскі абвясціў на сайце гарвыканкама, што сустракаецца з выбаршчыкамі з 5 па 9 лютага. Але 6-га лютага ён на сустрэчу не прыйшоў.

Анатолій Урублеўскі балатуецца ў абласны Савет дэпутатаў па Альшанскай выбарчай акрузе № 13. Яшчэ два кандыдаты — Аляксандр Мікалута і Яўген Дудкін. Адзінае памяшканне для сустрэч на Альшанцы ёсць у школе № 39. Яўген Дудкін лічыць, што апанент заняў месца, каб іншым не было часу на сустрэчу з выбаршчыкамі.

«Адзін з кандыдатаў абвяшчае сустрэчы кожны дзень і на іх не з’яўляецца. У нас ёсць яшчэ кандыдат — Яўген Дудкін. Як яму праводзіць сустрэчы, калі тут цэлы дзень занята?», — кажа Сяргей Верамеенка з БХД.

Падчас сустрэчы ў актавай зале ішла рэпетыцыя. Прадстаўнікі школы запэўнілі, што ў выпадку сустрэчы з кандыдатам ніякай рэпетыцыі не было б.

Яўген Дудкін падаў заяву на правядзенне сустрэчы 7 лютага. Яна адбылася.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930