Знайсці
08.02.2018 / 16:1111РусŁacБел

Упершыню ў гісторыі ў Расіі адпусцілі на волю пажыццёва асуджанага за забойства

63-гадовы Анвар Масалімаў быў вызвалены з калоніі «Палярная сава», якая знаходзіцца на Поўначы Расіі, за Палярным кругам.

Ён быў судзімы яшчэ ў савецкія часы за забойства, сядзеў 15 гадоў.

Пасля выхаду на волю ў 1991 годзе Масалімаў забіў пенсіянера: задушыў, сякерай разрубіў цела. Часткі выкінуў у прыбіральню на вуліцы, а галаву паклаў у грубку і спаліў. Пасля кавалкі мяса ў прыбіральні заўважыла суседка — Масалімава затрымалі. Той віну прызнаў часткова, маўляў, забіў, але выпадкова, проста надта моцна ўдарыў. А пасля ўжо спужаўся, таму і пазбавіўся ад цела.

Анвара Масалімава асудзілі да вышэйшай меры. Некалькі гадоў ён чакаў растрэлу, аднак у Расіі адмянілі смяротнае пакаранне, і ён атрымаў пажыццёвае зняволенне.

Адсядзеўшы 25 гадоў, такія злачынцы маюць права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. А Масалімаў яшчэ і змог праз скаргі перакваліфікаваць сваё абвінавачванне, выкрасліўшы з прысуду ацягчаючыя абставіны.

У выніку ён змог атрымаць умоўна-датэрміновае вызваленне.

Сам Масалімаў з Казані, там у яго сястра. Ён адпісаў сястры ўсю маёмасць — бо думаў, што будзе сядзець усё жыццё.

Але пасля вызвалення Масалімаў паехаў у Маскву, у адрасе выбыцця пазначаны праваслаўны храм. У калоніі ён казаў, што на волі стаў бы манахам. Журналісты «Маскоўскага камсамольца» пагаварылі са святаром храма — Масалімаў быў у яго, але заставацца не захацеў. Тады святар накіраваў Анвара ў прытулак для бяздомных.

Да прытулку той так і не дабраўся. Сёння лёс Анвара Масалімава невядомы. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930