Знайсці
08.02.2018 / 11:5037РусŁacБел

Як выглядаюць два электрамабілі, што будуць збіраць у Беларусі ФОТЫ

У Мінску адбылася прэзентацыя першых электрамабіляў, якія будуць збіраць у Беларусі на заводзе «Юнісон», — кампактнага электракара Zotye E200EV на два месцы і седана Zotye Z500EV.

Фота тут і ніжэй: tut.by

Zotye E200EV разлічаны на двух пасажыраў, а таксама мае невялікі багажнік. Аўтамабіль мае электрарухавік магутнасцю 83 конскія сілы і літый-іённую батарэю ёмістасцю 24,5 кВт·г, якой павінна хапіць на 220 км прабегу. 

Гэты маленькі электракар вагой 1080 кг, лічыць вытворца, будзе карыстацца попытам сярод кур'ерскіх службаў.

Седан Zotye Z500EV, які адносіцца да D-класа, мае рухавік магутнасцю 129 конскіх сіл, і гэтага хапае, каб разагнацца да 100 км/г прыкладна за 10 секунд. Максімальная ж хуткасць — 140 км/г, а працягласць руху на адным зарадзе акумулятара — да 250 км.

Сам акумулятар мае два рэжымы зарадкі: хуткі (45 хвілін) і павольны (8 гадзін).

Заяўленыя наступныя цэны на электракары беларускае зборкі: за кампактны Zotye E200EV прыйдзецца аддаць не менш за $17 000, а за Zotye Z500EV — каля $22 000. 

Масавую вытворчасць абодвух электрамабіляў плануюць пачаць ужо ў траўні гэтага года. Навінкі адразу з'явяцца ў продажы ў Беларусі, а крыху пазней — і ў Расіі. Назва аўтамабіляў можа змяніцца: плануецца правесці конкурс ў сацыяльных сетках. 

Zotye — адзін з кітайскіх лідараў па вытворчасці электрамабіляў. Беларуска-брытанскае прадпремства «Юнісон» вырашыла супрацоўнічаць менавіта з гэтым аўтагігантам, бо падтрымлівае з ім стасункі ўжо досыць даўно. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера