Знайсці
07.02.2018 / 22:362РусŁacБел

Памятныя дошкі ў гонар Быкава і Барадуліна вырабяць ў Мінску

Восем памятных шыльд у гонар знакамітых беларусаў вырабяць 8 лютага ў Мінску падчас міжнароднай выставы «Мемарыял. Камнеапрацоўка».

На плітах з каменя будуць імёны кампазітара Станіслава Манюшкі, пісьменьніка Васіля Быкава, паэтаў Язэпа Пушчы і Рыгора Барадуліна, шляхціца, дэпутата Сойма Рэчы Паспалітай ад Наваградскага ваяводства ВКЛ Тадэвуша Рэйтана, а таксама Рудольфа і Сафіі Пішчалаў, паведамляе БелТА.

За працэсам стварэння вырабаў змогуць паназіраць ўсе ахвотныя, гатовыя пліты затым перададуць валанцёрам і прадстаўнікам грамадскіх ініцыятыў, якія ўсталююць іх у розных кутках краіны.

Праект падтрымалі ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», «Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана», «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама гісторыкі, культуролагі і экскурсаводы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930