Знайсці
07.02.2018 / 19:0037РусŁacБел

Пайшоў з жыцця Генадзь Гарбук

7 лютага на 84-ым годзе жыцця пайшоў з жыцця Народны артыст Беларусі Генадзь Міхайлавіч Гарбук, паведамляе Купалаўскі тэатр.

Генадзь Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 года ў вёсцы Глыбачка Ушацкага раёна.

Ён паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на спецыяльнасць «Акцёр драматычнага тэатра» (курс народнага артыста БССР Дзмітрыя Арлова). З 1958 года актор працаваў у тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, а затым ў 1962 годзе перайшоў у Купалаўскі, дзе заставаўся да канца жыцця.

Гледачы, якія толькі нядаўна прыйшлі ў Купалаўскі, маглі ўбачыць яго ў ролях Мікіты («Вечар» Аляксея Дударава), Ціхана Пратасавіцкага («Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча), Еўдакіма Захаравіча Жыгалава («Вяселле» Антона Чэхава), Кучар («Не мой» Алеся Адамовіча), Чарнушкі («Людзі на балоце» Івана Мележа), Палкоўніка («Лістапад. Андэрсан» Івана Мележа), Андрэя Сцяпанавіча («Каханне як мілітарызм» Пятра Гладзіліна).

Развітанне з народным артыстам Беларусі Генадзем Гарбуком адбудзецца 9 лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера