Знайсці
07.02.2018 / 15:1318РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Украіны раскрытыкаваў польскі «закон пра халакост»

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што ніякі закон не можа ўстанаўліваць гістарычную праўду, бо ў яе няма нацыянальных межаў. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў твітары, каментуючы так званы «закон пра халакост», прыняты ў Польшчы.

«Гістарычная праўда не мае нацыянальных межаў і не ўстанаўліваецца законамі. Яна ці ёсць, ці яе трэба шукаць. І ў тым, і ў іншым выпадку заканадаўчыя акты не дапамогуць Польшчы», — падкрэсліў Клімкін.

Раней кіраўнік МЗС Украіны заяўляў, што ўвядзенне тэрміна «злачынства украінскіх нацыяналістаў», які згадваецца ў законе, «ўзмацняе аднабаковыя стэрэатыпы і правакуе рэакцыю ў адказ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930