Знайсці
07.02.2018 / 18:366РусŁacБел

Беларуская «Вікіпедыя» пераадолела мяжу ў 150 тысяч артыкулаў і заняла 46-е месца ў свеце

150 000-ым артыкулам у беларускай «Вікіпедыі» афіцыйным правапісам стаў артыкул-біяграфія Збігнева Прайснера. Цяперака артыкулаў ужо 150 412, а яшчэ 2,5 гады назад іх было 100 000.

Вікіпедыя па-беларуску афіцыйным правапісам існуе са жніўня 2006 года, развіваецца ахвотнікамі энцыклапедычнай справы.

Колькасць удзельнікаў, якія рэгулярна робяць праўкі ў Вікіпедыі, дасягае за месяц 250 чалавек і больш. За час існавання раздзела было зроблена звыш трох мільёнаў правак.

У беларускамоўным раздзеле «вольнай энцыкляпэдыі» альтэрнатыўным правапісам — тарашкевіцай — зараз налічваецца больш за 62 тысячы артыкулаў, якія часта больш змястоўныя за артыкулы, напісаныя афіцыйнай беларускай мовай.

Сёння Беларуская Вікіпедыя — самая вялікая энцыклапедыя, напісаная па-беларуску. Раздзел займае 46-е месца сярод усіх Вікіпедый.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930