Знайсці
06.02.2018 / 22:39РусŁacБел

Пачалося народнае галасаванне ў рэаліці-шоу #Паскарэнне

Гэта не «Еўрабачанне». Але менавіта ад твайго голасу залежыць, чым будзе ганарыцца краіна ў найбліжэйшай будучыні. З 6 па 11 лютага пройдзе анлайн-галасаванне «Народны выбар». Беларусы вызначаць самы значны праект, які прыняў удзел у рэаліці-шоу #Паскарэнне.

У канцы лістапада платформа Talaka разам з парталам Onliner.by, кампаніяй Velcom і групай кампаній Gurtam запусцілі нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоу #Паскарэнне. З 216 праектаў да народнага галасавання, у выніку жорсткага адбору, дайшлі толькі 40: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных.

Мэта конкурсу — натхніць людзей на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі, стварыць тое, на што зверне ўвагу ўвесь свет.

Зараз у цябе ёсць магчымасць прагаласаваць за праект, які ажыццяўляецца ў тваім горадзе, вырашае тваю праблему ці проста запальвае і захапляе.

Для ўдзелу ў галасаванні трэба:

  • зарэгістравацца на краўдфандынгавай платформе Talaka.
  • Выбраць упадабаны праект
  • Падтрымаць ўпадабаны праект з дапамогай краўдфандзінга

Мінімальная сума ўнёску — 3 рублі. Усе грошы, сабраныя праектам, застаюцца праекту. Акрамя таго, пераможца атрымае 2000 рублёў ад арганізатараў конкурсу.

Пераможца вызначаецца не па сабранай суме, а па колькасці людзей, якія падтрымалі праект у перыяд галасавання.

«Народны выбар» праводзіцца на ўмовах адкрытасці, празрыстасці і забяспечвае роўныя магчымасці для ўсіх удзельнікаў. Іншымі словамі, арганізатары абвясцілі вайну ботам і будуць пільна адсочваць IP, фэйкавыя акаўнты і праведзеныя плацяжы. Па правілах конкурсу адзін плацёжны сродак можа выкарыстоўвацца толькі для аднаго зарэгістраванага акаўнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930