Знайсці
06.02.2018 / 21:003РусŁacБел

Да 2025 года Сербія і Чарнагорыя могуць стаць сябрамі ЕС

Еўракамісія мае намер паскорыць перамовы аб уступленні ў ЕС з краінамі Заходніх Балкан. Было абвешчана аб мэтавай фінансавай падтрымцы шасці краін, а таксама аб узмацненні праектаў ў шасці ключавых галінах — ад пабудовы прававой дзяржавы і міграцыі да шырокапалоснай сувязі, паведамляе DW.

Пакуль найбольшыя шанцы на магчымае ўступленне ў Еўрасаюз да 2025 года маюць Сербія і Чарнагорыя, аднак астатнія чатыры дзяржавы - Боснія і Герцагавіна, Македонія, Албанія і Косава — яшчэ могуць іх дагнаць.

Македонія і Албанія таксама з'яўляюцца афіцыйнымі кандыдатамі, але канкрэтных перамоў з імі яшчэ не вядзецца. Еўракамісія выказала гатоўнасць падрыхтаваць рэкамендацыі для пачатку перамоўнага працэсу, як толькі будуць Скоп'е і Тырана выканаюць неабходныя ўмовы.

Косава і Боснія і Герцагавіна маюць статус «патэнцыйных кандыдатаў».

Назіральнікі бачаць у новай стратэгіі Еўракамісіі па далучэнні балканскіх дзяржаў адказ на спробы палітычнага ўплыву на краіны былой Югаславіі з боку Расіі, а таксама эканамічную актыўнасць Кітая ў рэгіёне, якая расце.

Для прыёму ў Еўрапейскі Саюз новых сябраў неабходна аднагалосная падтрымка цяперашніх дзяржаў ЕС. Аднак у многіх з іх насельніцтва выступае супраць далейшага пашырэння Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930