Знайсці
06.02.2018 / 19:532РусŁacБел

Bloomberg: Самыя багатыя бізнэсмены свету за адзін дзень страцілі 114 мільярдаў даляраў

Усяму віной рэзкае, але кароткатэрміновае падзенне амерыканскага рынку.

Найбуйнейшыя амерыканскія бізнэсмены на працягу аднаго гандлёвага дня страцілі больш 114 мільярдаў даляраў, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўласны індэкс мільярдэраў — Bloomberg Billionaires Index.

Па дадзеных агенства, лідарам па стратах стаў медыямагнат Уорэн Бафет — ён пазбавіўся больш за 5 мільярдаў даляраў. На другім месцы - заснавальнік Facebook Марк Цукерберг (3,6 мільярда), на трэцім — заснавальнік Amazon і найбагацейшы чалавек у свеце Джэф Безас (3,2 мільярда).

Напярэдадні асноўныя фондавыя рынкі ЗША на працягу аднаго дня ўпалі на 3,5-4,5% — з-за гэтага яны страцілі ўвесь назапашаны рост з пачатку 2018 года. Акцыі найбуйнейшых кампаній патаннелі на 90 мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930