Знайсці
06.02.2018 / 16:4112РусŁacБел

Ракета Ілана Маска сёння адправіць ў бок Марса яго аўтамабіль

Амерыканскі заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск у аўторак паспрабуе запусціць у космас звышцяжкую ракету-носьбіт Falcon Heavy з касмічнага цэнтра Кэнэдзі.

Грузапад'ёмнасць Falcon Heavy удвая перавышае тыя ж паказчыкі любой іншай ракеты.

Карыснага грузу на ёй не будзе, замест гэтага Ілан Маск вырашыў адправіць у космас свой стары спартыўны аўтамабіль Tesla вішнёвага колеру.

Аўтамабіль будзе запушчаны на эліптычную арбіту, якая прасціраецца ад Сонца да Марса. Аўдыясістэма аўтамабіля, як паведамляецца, будзе бесперапынна прайграваць хіт Дэвіда Боўі Space Oddity.

«Аўтамабіль аддаліцца ад Зямлі прыкладна на 400 мільёнаў кіламетраў і будзе ляцець з хуткасцю 11 кіламетраў за секунду», — сказаў Маск рэпарцёрам на брыфінгу ў панядзелак. «Паводле нашых ацэнак, ён будзе знаходзіцца на гэтай арбіце некалькі сотняў мільёнаў гадоў, можа быць, нават больш за мільярд гадоў», — дадаў Маск.

Аўтамабіль абсталяваны трыма камерамі назірання, здымкі якіх, як спадзяецца Ілан Маск, будуць «эпічнымі».

Анлайн-трансляцыю можна ўбачыць сёння ў 21.30 па Мінску на YouTube.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930