Знайсці
06.02.2018 / 16:155РусŁacБел

Кур'ёз у Вілейцы: двое мужчын выклікалі міліцыю, бо жонкі не пускалі іх дадому

5 лютага двое вілейчукоў не маглі трапіць у свае дамы — жонкі іх не пусцілі.

Першая сітуацыя здарылася з мужчынам 1962 года нараджэння. Ён нідзе не працуе, правёў у ізалятары часовага ўтрымання трое сутак з-за скандалу з жонкай. Калі ж 5 лютага вярнуўся дадому, дзверы адамкнуць не змог. Жонка ўставіла ў замок ключ і не пускала яго. Мужчына выклікаў міліцыю.

У другім выпадку 37-гадовы віляйчук, што знаходзіцца ў працэсе разводу, хацеў забраць з дому свае рэчы. Жонка таксама яго не пускала. І тут прыйшлося прыходзіць на дапамогу міліцыі.

Паводле kraj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930