Знайсці
06.02.2018 / 15:2316РусŁacБел

Б'янка выходзіць замуж за свайго гітарыста

Б'янка падзялілася ў сацыяльных сетках фатаграфіяй, на якой паказала заручальны пярсцёнак. «Так!» — напісала спявачка. Жаніхом зоркі стаў гітарыст Раман Бязрукаў, з якім яна сустракаецца больш за год.

да!❤️❤️❤️

Публикация от Bianka ✌️ (@biankarnb)

Карыстальнікі сацыяльных сетак павіншавалі закаханых і пажадалі ім усяго найлепшага. Б'янка вырашыла падзякаваць фанатам за цёплыя пажаданні і выклала сумесны здымак з абраннікам, публічна звярнуўшыся да падпісчыкаў. «Дзякуй усім за віншаванні», — напісала спявачка.

спасибо за поздравления всем‍♀️

Публикация от Bianka ✌️ (@biankarnb)

Навіна аб заручынах не стала нечаканасцю. Спявачка дзялілася ў сваім інстаграме пастамі, прысвечанымі другой палове. Так, у жніўні мінулага года артыстка апублікавала сумесную фатаграфію з Раманам, зробленую на пляжы.

Раней Б'янка прыпісвалі раманы з музыкантам Мікітам Легостаевым, больш вядомым як Стым, а таксама з рэперам Сярогам, піша Tut.by.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930