Знайсці
06.02.2018 / 14:019РусŁacБел

Епіскап Магілёўскі Сафроній узведзены ў сан архіепіскапа

У Маскве ў праваслаўным кафедральным храме Хрыста Збаўцы ў дзявятую гадавіну інтранізацыі патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла, адбылася літургія, за якой сярод іншых іерархаў на чале РПЦ саслужыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі, піша Беларускі партызан.

Патрыярх Кірыл узвёў у сан архіепіскапа епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія.

Сафроній, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі — Сцяпан Пятровіч Юшчук.

Нарадзіўся 11 красавіка 1951 года ў Кацельня-Баярскай Брэсцкай вобласці. Скончыў Ленінградскую духоўную акадэмію (1986).

Са снежня 2000 года - епіскап Брэсцкі і Кобрынскі, з лета 2002 узначаліў Магілёўскую кафедру.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера