Знайсці
06.02.2018 / 13:476РусŁacБел

Расследаванне па справе гібелі радавога Коржыча пайшло ўглыб

Тэрміны расследавання па справе гібелі радавога Коржыча ў кастрычніку 2017 года працягнуты, паведаміў сёння журналістам у Брэсце старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

«У ходзе расследавання гэтай справы быў выяўлены шэраг іншых фактаў нестатутных узаемаадносін не толькі ў гэтым вайсковым падраздзяленні, але і ў іншых часцях. Маладыя вайскоўцы і тыя, якія адслужылі пэўны тэрмін, пачалі даваць паказанні адносна падзей гадавой, двухгадовай даўніны, сцвярджаючы, што і яны з'яўляліся аб'ектамі гвалту з боку таварышаў па службе. Для таго каб дадаткова праверыць усе факты, якія мы маем у цяперашні момант, спатрэбіўся час. Мы не гатовыя ў найбліжэйшыя дні скончыць расследаванне па гэтым справе. Прыйшлося падоўжыць тэрміны расследавання для таго, каб поўна, аб'ектыўна і ўсебакова даследаваць усе наяўныя ў нас заявы і паведамленні аб учыненых злачынствах», — адзначыў старшыня СК.

Ён падкрэсліў, што грамадства абавязкова праінфармуюць аб заканчэнні расследавання гэтай справы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930