Знайсці
06.02.2018 / 13:1130РусŁacБел

Лукашэнка — дзяржаўным СМІ: «Дастаць» моладзь з тэлефонаў і камп'ютараў і прымусіць чытаць газету ў нас ужо наўрад ці атрымаецца

Дзяржаўныя СМІ павінны больш актыўна працаваць у інтэрнэце. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў пры вырашэнні кадравых пытанняў вядучых СМІ краіны, піша БелТА.

«Больш актыўна мы павінны працаваць і ў інтэрнэце. Вядома, «дастаць» моладзь з тэлефонаў і камп'ютараў і прымусіць чытаць газету ў нас, на жаль, ужо наўрад ці атрымаецца. Але ў такім выпадку там жа, у інтэрнэце, мы павінны прапанаваць ім узамен нешта цікавае, правільнае, аб'ектыўнае», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, дзяржаўныя СМІ павінны абараняць грамадзян ад бруду ў сусветным павуцінні, які выліваецца на іх, варта толькі зайсці ў інтэрнэт.

«Задаюся пытаннем: каму, як не вам - людзям, якія штодня робяць навіны, якія пра большасць падзей пазнаюць першымі, - фармаваць і ў інтэрнэце інфармацыйную карціну дня? Чакаю рашучых дзеянняў і ў гэтым кірунку», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паўла Якубовіча і Генадзя Давыдзьку зменяць Жук і Эйсмант

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера