Знайсці
05.02.2018 / 21:3423РусŁacБел

Беларускі хакеіст памёр у 25 гадоў

На 26-м годзе жыцця памёр былы хакеіст мінскага «Юнацтва», «Віцебску» і «Ліды» Канстанцін Грынь, паведамляе belarushockey.com.

У снежні 2016 года ў яго выявілі пухліну ў страўніку і прызначылі 6 курсаў хіміятэрапіі. Пасля 3 курсаў пухліна сышла і зацягнулася шнарам, але пасля 6-га курса зноў пачала расці. Яшчэ адзін курс не дапамог, пухліна павялічылася да 10 см. Была праведзена аперацыя, у выніку якой выдалілі 2/3 страўніка. Затым прызначылі яшчэ 6 курсаў хіміятэрапіі …

Канстанцін Грынь — выхаванец мінскага «Юнацтва». Гуляў за каманду ў чэмпіянаце Моладзевай хакейнай лігі (2010/11, 2012/13), стаўшы аўтарам першай шайбы мінчан у МХЛ.

У МХЛ таксама выступаў за каманду «Сярэбраныя львы» з Санкт-Пецярбурга (2011—2012).

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі гуляў за мінскі «Юніёр», «Ліду-2», у экстралізе выступаў за «Віцебск», «Юніёр», «Ліду».

Пасля заканчэння спартовай кар'еры паступіў у БДЭУ, працаваў менеджарам.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930