Знайсці
05.02.2018 / 21:1817РусŁacБел

Дзяўчат-мадэляў на стартавай пляцоўцы «Формулы-1» заменяць дзецьмі

«Формула-1» і FIA абвясцілі пра замену традыцыйных «грыд-гёрлз» на дзяцей — яны павінны будуць выносіць шыльды з нумарамі гоншчыкаў на старце, паведамляе Tjournal.

У аўташоу змогуць узяць удзел дзеці, якія займаюцца картынгам або ўдзельнічаюць у малодшых гоначных серыях. Выбарам зоймуцца прамоўтары Гран Пры і нацыянальныя аўтаклубы. Адбор будзе праходзіць як па спартыўных дасягненнях, так і па выніках латарэі.

Дзеці будуць трымаць таблічкі не толькі перад стартам гонак, але і на гонках падтрымкі. Камерцыйны дырэктар «Формулы-1» Шон Братчэс сказаў, што гэта — «найлепшы спосаб» натхніць новае пакаленне герояў «Формулы-1».

Кіраўнік FIA Жан Тодт дадаў, што дзякуючы ініцыятыве аўтамабільныя клубы, якія ўваходзяць у FIA, атрымаюць дадатковую падтрымку — яны змогуць даць маладым гоншчыкам магчымасць выступіць у нацыянальных серыях.

Чытайце таксама: 

«Мы не расхаджвалі па трэку ў станіках». Мадэлі «Формулы-1» моцна незадаволеныя тым, што засталіся без працы праз фемінізм

«Формула-1» адмовілася ад дзяўчат-мадэляў на стартавай пляцоўцы

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930