Знайсці
05.02.2018 / 20:4411РусŁacБел

Украіна хоча пакараць нямецкіх дэпутатаў, якія наведалі Крым

Пракуратура Аўтаномнай рэспублікі Крым (уваходзіць у склад Генеральнай пракуратуры Украіны) паведаміла аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзян Германіі, якія наведалі паўвостраў. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Пракуратурай было «ўстаноўлена, што 3 лютага 2018 года ў парушэнне вызначанага парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе, у Аўтаномную рэспубліку Крым прыбылі грамадзяне Федэратыўнай Рэспублікі Германія, якія планавалі выкарыстаць сваю паездку для сустрэч з прадстаўнікамі расійскай акупацыйнай улады з мэтай абмеркавання з імі шляхоў наладжвання кантактаў з нямецкім бокам».

Справа была заведзеная па частцы 1 артыкула 332-1 Крымінальнага кодэкса Украіны («Парушэнне парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны»).

3 лютага на паўвостраў прыехалі дэпутаты рэгіянальных парламентаў ад нямецкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» — Берліна, Брандэнбурга і Паўночнага Рэйна-Вестфаліі.

У Берліне дэпутатаў раскрытыкавалі, але не сталі караць, паколькі, па словах саміх парламентарыяў, яны знаходзяцца ў Крыме з прыватнай паездкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930