Знайсці
05.02.2018 / 12:54РусŁacБел

Пасольства Францыі перасцерагае ад несумленных візавых пасярэднікаў 

Як зазначылі ў французскім дыпламатычным прадстаўніцтве, мінская фірма EU TRENDZ пазіцыянуе сябе на інтэрнэт-сайце «Візавым цэнтрам Францыі».

Аднак, сцвярджаюць у пасольстве, гэтая арганізацыя не мае нічога агульнага з аддзелам візаў пасольства Францыі — адзіным законным органам у Беларусі, які разглядае дакументы на атрыманне візы і прымае рашэнне пра іх выдачу.

Таму пасольства Францыі нагадвае ўсім кандыдатам на атрымаіньне візы, што толькі яны асабіста павінны рыхтаваць неабходны пакет дакументаў.

У дыпмісіі папярэджваюць: сёньня шматлікія фірмы прадстаўляюцца візавымі цэнтрамі для аказання паслугаў па падрыхтоўцы дакументаў на афармленне візы. Аднак карыстаньне іх паслугамі не толькі не аблегчыць працэдуру, а наадварот, падача сфальсіфікаваных дакумэнтаў шматкроць павялічвае рызыку адмовы ў візе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930