Знайсці
04.02.2018 / 21:594РусŁacБел

На Кіпры абралі прэзідэнта

У другім туры Нікас Анастасіадзіс атрымаў упэўненую перамогу над прадстаўніком левых сілаў. Ён застанецца ва ўладзе яшчэ на пяць гадоў, паведамляе DW.

Нікас Анастасіадзіс.

Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў, Нікас Анастасіадзіс набраў амаль 56 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік, кандыдат ад левых сілаў Стаўрас Малас, якога падтрымлівала ўплывовая Прагрэсіўная партыя працоўнага народа Кіпра, атрымаў падтрымку 44 адсоткаў выбаршчыкаў. Ён ужо павіншаваў Анастасіадзіса. Пераможца другога тура выйграў і першы тур — у ім ён набраў 35,5 адсотка галасоў.

Прыхільнікі Анастасіадзіса святкуюць перамогу на галоўнай плошчы Нікасіі, паведамляюць агенцтвы. Яго гістарычнай задачай будзе спрыяць аб'яднанню падзеленай на грэцкую і турэцкую часткі выспы. Чарговы раўнд перамоваў аб аб'яднанні кіпрскай дзяржавы ў швейцарскім Кран-Мантана летам завяршыўся безвынікова. Абодва супернікі ў другім туры выступалі за працяг перамоваў.

Галоўным спрэчным пытаннем на перамовах з'яўляецца сістэма дзяржаў-гарантаў, а таксама пытанне вываду турэцкіх вайскоўцаў з выспы. Анкара выказала гатоўнасць вывесці вялікую частку свайго кантынгенту, які цяпер складае 35 тысяч салдат, з непрызнанай міжнароднай супольнасцю Турэцкай рэспублікі Паўночнага Кіпра. Але пры ўмове, што астатняя частка вайсковага кантынгенту працягне знаходзіцца на востраве як мінімум на працягу 15 гадоў, а Турцыя захавае статус дзяржавы-гаранта. Улады Кіпра і Грэцыі настойваюць на поўным вывадзе турэцкіх войскаў з выспы і заяўляюць, што дзяржавы ЕС не маюць патрэбы ў дзяржавах-гарантах.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930