Знайсці
03.02.2018 / 17:385РусŁacБел

У Брэсце цяпер можна аплаціць праезд з дапамогай смартфона

Ад 1 лютага ў грамадскім транспарце Брэста пачалі ўкараняць сістэму аплаты праезду з дапамогай смартфона. 

Пакуль сістэма дзейнічае толькі ў двух гарадскіх аўтобусах — №7 і №16, але, як паведаміў «Нашай Ніве» дырэктар прадпрыемства «Брэстгартранс» Аляксей Жогал, калі ўсё будзе працаваць без праблем, то ўкараніць такую сістэму аплаты на ўсіх маршрутах можна будзе ўсяго за некалькі месяцаў.

Як гэта працуе?

Каб аплаціць праезд з дапамогай уласнага смартфона, трэба спампаваць адпаведны мабільны дадатак — Tix. Зараз ён даступны толькі для апаратаў на АС Android, але хутка з'явіцца і ў краме дадаткаў для айфонаў.

Пры пасадцы ў транспартны сродак трэба мець уключаныя інтэрнэт і GPS на сваім тэлефоне. Дадатак сам вызначыць дзяржнумар аўтобуса і нагадае, што трэба аплаціць праезд. Калі пасажыр пацвярджае аплату, з прывязанай карткі спісваюцца грошы, а на тэлефоне застаецца «электронны талон», які прывязваецца толькі да гэтага аўтобуса.

Калі ж GPS на тэлефоне выключаны, то сістэма не зможа вызначыць, у які аўтобус ці тралейбус зайшоў пасажыр. У гэтым выпадку трэба ўручную навесці камеру смартфона на адпаведны QR-код, які ёсць у кожным транспартным сродку.

Каб праверыць аплату праезду, кантралёры скануюць QR-код на тэлефоне пасажыра з дапамогай свайго тэлефона або планшэта — прыкладна так, як у Мінску скануюць праязныя. 

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930