Знайсці
03.02.2018 / 12:3111РусŁacБел

Прэзідэнт Фінляндыі стаў бацькам у 69 гадоў

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Ніінісцё, у канцы студзеня пераабраны на другі тэрмін, зноў стаў бацькам у 69 гадоў, паведамляе ТАСС.

Саўлі Ніінісцё

У прэзідэнта Саўлі Ніінісцё і яго 40-гадовай жонкі Ені Хаўкіо 2 лютага каля 20:00 (21:00 па Мінску) нарадзіўся хлопчык. Па словах бацькі, які прысутнічаў пры нараджэнні, маці і дзіця адчуваюць сябе добра.

Пра тое, што ў сям'і Ніінісцё неўзабаве чакаецца радасная падзея, стала вядома ў кастрычніку. У канцылярыі прэзідэнта тады паведамілі, што, паколькі гаворка ідзе пра падзею ў асабістым жыцці кіраўніка дзяржавы, гэта не паўплывае на выкананне яго бягучых абавязкаў.

Ніінісцё кіруе краінай з 2012 года. Ніінісцё і Хаўкіо ўступілі ў шлюб 3 студзеня 2009 года. Першая жонка прэзідэнта загінула ў ДТЗ у 1995 годзе.

Ені Хаўкіо

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера