Знайсці
02.02.2018 / 20:225РусŁacБел

У Віцебску асудзілі мужчыну, які падрабіў больш за 40 сертыфікатаў аб тэхаглядзе

Суд Першамайскага раёна Віцебска разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара горада, які падрабляў сертыфікаты аб праходжанні тэхагляду, паведамляе газета «Віцьбічы». Прысуд — год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Мужчына трапіў у поле зроку міліцыі пасля аднаго з ДТЗ. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца аварыі, звярнулі ўвагу на стан аўтамабіля аднаго з яе ўдзельнікаў. «Мэрсэдэс» відавочна не падыходзіў для эксплуатацыі. Высветлілася, што машына прайшла ліпавы тэхагляд.

Уладальнік машыны прызнаўся, што скарыстаўся паслугамі ў асуджанага. Ад свайго знаёмага мужчына даведаўся, што зламыснік дапамагае прайсці тэхагляд, а таксама ў яго можна купіць фальшывую налепку на лабавое шкло. Інфармацыю пра «патрэбнага чалавека» аўтамабілісты перадавалі адзін аднаму па ланцужку.

Абвінавачаны цалкам прызнаў віну. Паведаміў, што ў жніўні 2015 гады правёў тэхнічны агляд свайго аўтамабіля на дыягнастычнай станцыі ў Сянно і атрымаў адпаведныя штампы ў сертыфікат.

Дома, калі ўважліва разгледзеў дакумент, прыйшоў да высновы, што з дапамогай камп'ютара можна вырабіць падробленыя штампы «338 Белтэхагляд» і «Белтэхагляд ДС 211». Асвоіў гэтую працэдуру, а затым і выраб сертыфікатаў і налепак на лабавое шкло. Подпісы за работнікаў дзяржтэхагляду ставіў сам, прыдумляў і прастаўляў подпісы і супрацоўнікаў ДАІ.

Пераканаўшыся, што фальшыўкі не выклікаюць сумневаў у работнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, распавёў пра гэта прыяцелям. І да яго пайшлі заказчыкі. Са жніўня 2015 па снежань 2016 года Бабровіч зарабляў ад 10 да 50 рублёў з кожнага аўтамабіліста. Строгага ўліку не вёў, але зазначыў, што ў яго было не менш за 40 кліентаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера