Знайсці
02.02.2018 / 19:306РусŁacБел

Украіна пагражае ўвесці санцыі супраць Volkswagen і Adidas за працу ў Крыме

Кіеў можа ўвесці санкцыі супраць кампаній Volkswagen і Adidas за іх працу ў Крыме. Пра гэта ў інтэрв'ю нямецкай газеце Rheinische Post заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін.

«Любая спроба абысці санкцыі, уведзеныя ў выніку анэксіі Крыма, павінна быць пакараная па законе. Мы маем шырокі спектр прававых механізмаў, якія можам выкарыстоўваць », — сказаў ён.

У дадзены момант Украіна вызначаецца з мерамі ў адказ на дзеянні нямецкіх кампаній. «Мы знаходзімся ў працэсе пошуку збалансаванага рашэння. Пакуль не магу раскрыць дэталі, паколькі ў гэтых адносінах патрабуецца пэўная прыватнасць», — адзначыў міністар.

3 студзеня Клімкін на сустрэчы з кіраўніком МЗС Германіі Зігмар Габрыэль заявіў, што нямецкія кампаніі, якія працуюць у Крыме насуперак уведзеным Еўрапейскім саюзам санкцый, а таксама прызнаюць паўвостраў расійскім, будуць адказваць палітычна і юрыдычна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930