Знайсці
02.02.2018 / 15:241РусŁacБел

Дзяўчына ў Мінску абкрадала жанчын у дзень пенсіі

У Мінску 20-гадовая дзяўчына крала грошы ў жанчын у дзень выдачы пенсіі, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

У Першамайскі РУУС паступіла некалькі заяў аб крадзяжы маёмасці з кішэняў адзення і сумак. Высветлілася, што да крадзяжоў датычная 20-гадовая жыхарка Барысава.

Ахвярамі былі жанчыны сталага ўзросту, або тыя, хто забываў закрыць сваю сумачку. Дзяўчына на пошце адзначала тых, хто атрымліваў пенсію. Як правіла, з пошты многія ішлі ў краму. Дзяўчына сачыла за імі, чакала зручнага моманту, а потым крала, выкарыстоўваючы для прыкрыцця шалік.

Цікава, што некаторыя члены сям'і падазраванай таксама былі раней судзімыя за кішэнныя крадзяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930