Знайсці
02.02.2018 / 17:312РусŁacБел

Беспілотнае лятаючае таксі ад Airbus зрабіла першы пробны палёт

Прататып Airbus Vahana прайшоў першае поўнамаштабнае выпрабаванне, якое доўжылася крыху менш за хвіліну. У гэты час лятаючы апарат кіраваўся цалкам самастойна і падняўся на вышыню 5 метраў, перадаеThe Verge.

Плануецца, што «лятаючае таксі» будзе перавозіць людзей і тавары ў аб'езд пробак і здзяйсняць кароткія пералёты паміж некалькімі пасадкавымі пляцоўкамі ў межах аднаго горада. Наступным этапам выпрабаванняў Vahana стане пераход ад простага вертыкальнага пад'ёму да сапраўдных пілатуемых палётаў паміж двума аддаленымі пунктамі.

Airbus заявіла, што хоча стварыць парк аўтаномных мультыротарных электрычных беспілотнікаў VTOL, якія змогуць пералятаць з даху на дах у гарадах са шчыльнай забудовай. Праект быў запушчаны ў пачатку 2016 года, з тых часоў кампанія рэгулярна паведамляе пра свае дасягненні.

Кампанія плануе распрацаваць рынкавую версію машыны да 2020 года. Памеры прататыпа складаюць 6,2 метра ў шырыню, 5,7 метра ў даўжыню, 2,8 метра ў вышыню, а яго вага — 745 кг.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930