Знайсці
02.02.2018 / 14:4412РусŁacБел

Кіроўца ляжаў на падлозе: у Мінску маршрутны аўтобус пратараніў агароджу

У Мінску рэйсавы аўтобус выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў металічную агароджу. Пра гэта Tut.by паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аварыя адбылася 2 лютага, у 13.00. «52-гадовы кіроўца рэйсавага аўтобуса № 23 (Чэрвеньскі рынак — ДС «Лермантава») ехаў па вуліцы Магілёўскай з боку вуліцы Жукоўскага ў напрамку вуліцы Талстога па другой паласе. Са слоў пасажыраў, аўтобус пачаў ехаць улева, калі яны заўважылі, што кіроўца ў кабіне ляжыць на падлозе», - распавялі ў ДАІ.

У выніку аўтобус наехаў на бардзюрны камень, пасля чаго ўрэзаўся ў металічную агароджу. Сутыкненняў з іншымі транспартнымі сродкамі не адбылося. Пасажыры не пацярпелі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у кіроўцы здарыўся сардэчны прыступ. Медыкі цяпер аказваюць яму экстраную дапамогу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера