Знайсці
02.02.2018 / 12:205РусŁacБел

Тролінг найвышэйшага ўзроўню: неўміручая імправізацыя Антона Уцюрына на тэму фудблогаў ВІДЭА

У інтэрнэце ўсплыў і набірае папулярнасць відэатролінг фудхантэраў або аглядальнікаў ежы Кокобай, які яшчэ год таму выклаў Антон Уцюрын.

Зірніце, як ён апісвае кавалак белага хлеба: «Па смаку — штосьці паміж нарачанскім хлебам і італьянскай чыабатай».

Кокобай ацаніў іронію і апублікаваў відэа ў сваім інстаграме з прыпіскай: «Сёння Антон адкажа на самае папулярнае пытанне сярод нашых чытачоў: «Як, як жа стаць прафесійным фудхантэрам і не спіцца?» Запомніце, паляўнічымі на ежу не нараджаюцца, імі становяцца. Рабі, што любіш, і любі, што робіш».

Відэа ўжо паглядзелі 19 тысяч чалавек. Сёння Кокобай — хіба найбольш папулярны анлайн-праект пра ежу, які рэгулярна дае справаздачы пра смачнасць страў у мінскіх рэстарацыях.

Антон — сын першага намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына, цяпер ён працуе менеджарам праектаў у кампаніі Itransition. Мы нядаўна пісалі пра хлопца ў нашым традыцыйным аглядзе пра жыццё і заняткі дзяцей беларускіх топ-чыноўнікаў.

А як вы ставіцеся да фудблогераў?

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера