Знайсці
02.02.2018 / 12:026РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі ў Гватэмале больш за 60 тысяч пабудоваў цывілізацыі майя

Навукоўцы выявілі руіны больш за 60 тысяч будынкаў цывілізацыі майя, схаваных у джунглях на поўначы Гватэмалы, пішаNational Geographic.

Фота: National Geographic

Адкрыццю дапамагло выкарыстанне рэвалюцыйнай тэхналогіі LiDAR — аптычнага лакатара, з дапамогай якога яны ў лічбавым фармаце прыбралі кроны дрэў з аэраздымкі ландшафту. У выніку сталі бачныя руіны будынкаў, уключаючы дамы, палацы, дарогі, тэрасы і складаныя сістэмы абваднення. Усё гэта яшчэ трэба даследаваць.

«Большасць людзей лічылі, што колькасць насельніцтва [майя] складала каля 5 мільёнаў, — кажа Францыска Эстрада-Белі, археолаг з Тулейнскага ўніверсітэта. — З новымі дадзенымі можна небеспадстаўна меркаваць, што іх было ад 10 да 15 мільёнаў чалавек, пры гэтым многія жылі ў нізінных і балоцістых раёнах, якія многія з нас раней лічылі непрыдатнымі для жыцця».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930