Знайсці
01.02.2018 / 21:1921РусŁacБел

У Расіі Польшчу пахвалілі за забарону «бандэраўскай ідэалогіі»

Расія вітае забарону бандэраўскай ідэалогіі ў Польшчы, але падкрэслівае неабходнасць адмовы ад «непрыхаванай русафобіі». Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі РФ па абароне, беларус па паходжанні, Франц Клінцэвіч, перадае РІА «Навіны».

«Закон носіць выбарчы характар. Рэзка асуджаецца чужы нацыяналізм, прапаганда бандэраўскай ідэалогіі становіцца крымінальным злачынствам, з чым мы, зразумела, не можам не пагадзіцца. У той жа час робіцца выгляд, што не існуе «свайго» нацыяналізму, адным з праяваў якога сёння выступае непрыхаваная русафобія», — сказаў Клінцэвіч.

На яго думку, абодва гэтыя выгляды нацыяналізму «небяспечныя для польскага грамадства».

Нагадаем, Сенат Польшчы без змен падтрымаў абноўлены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які сярод іншага прадугледжвае пакаранне за адмаўленне злачынстваў ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама за ўжыванне слова «польскія» ў адносінах да нацысцкіх лагераў смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930