Знайсці
01.02.2018 / 18:3236РусŁacБел

З экспазіцыі галерэі прыбралі працу Уотэрхаўса: у німфах знайшлі сэксізм

Кіраўніцтва манчэстэрскай мастацкай галэрэі заявіла, што яны здымаюць з экспазіцыі працу «Гілас і німфы» Джона Уотэрхаўса, бо гэтая эратычная віктарыянская фантазія можа быць абразлівай для сучаснага грамадства.

«Гілас і німфы», 1896 год.

Куратар галерэі патлумачыў, што іх жэст — гэта адказ на рух #MeToo, які асуджае сэксуальны гвалт і дамаганні. На погляд некаторых мастацтвазнаўцаў, дадзеная карціна, сюжэт якой ілюструе, як аголеныя німфы заманьваюць мужчыну на смерць, увасабляе жаночае цела ў якасці пасіўнай дэкаратыўнай мастацкай формы.

Здымаючы карціну, куратары не пакідаюць за сабой апошняе слова цэнзуры, а просяць грамадства выказацца і пачаць дыскусію: ці варта пакідаць у публічнай прасторы мастацтва, якое не адпавядае сучаснай філасофіі грамадства, дзе асуджаецца сэксізм?

Такія дзеянні ўжо пацягнулі за сабой шмат меркаванняў. Некаторыя людзі лічаць такое рашэнне палітычна правільным, «паліткарэктным», але іншыя асуджаюць: яны ўпэўненыя, што гэта — небяспечны прэцэдэнт. Так, незалежны мастак Майкл Браўн сказаў, што ён занепакоены тым, што мінулае і гісторыя сціраюцца. «Мне не падабаецца, калі мастакам кажуць: «Гэта няправільна, а гэта правільна». Яны выкарыстоўваюць сваю ўладу для вета на мастацтва ў публічнай калекцыі», — заявіў мастак.

А што з гэтай нагоды думаеце вы?

Даведка: Джон Уотэрхаўс — англійскі мастак ХІХ стагоддзя, вядомы жаночымі вобразамі, якія ён любіў запазычваць з міфалогіі і літаратуры. У сучаснасці некаторыя людзі асуджаюць мастака за тое, што яго працы знаходзяцца за адзін крок ад парнаграфіі. Вось некаторыя з іх:

«Гілас і німфа».

«Вядзьмарка ля сажалкі».

«Рэха і Нарцыс».

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера