Знайсці
01.02.2018 / 17:2346РусŁacБел

Беларускія топ-айцішнікі сустрэліся з сілавікамі

У Парку высокіх тэхналогій прайшоў круглы стол, на якім сустрэліся прадстаўнікі IT-супольнасці і сілавікі, паведамляе БЕЛТА

«Абмеркаванне атрымалася жывым і добразычлівым. Прамы дыялог, сумленны, без усялякай крывадушнасці. Размова сапраўды вельмі важная — мы ж усе цудоўна разумеем, што любы, самы лепшы дэкрэт можна звесці на нішто практыкай прымянення», — адзначыў дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі.

Фота sb.by

У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, Дзяржсакратарыята Савета Бяспекі, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, ААЦ, Міністэрства ўнутраных спраў, Нацыянальнага банка, Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, вядомыя прадстаўнікі ІТ-супольнасці і бізнесу: ІТ-прадпрымальнікі Віктар Пракапеня, Дзмітрый Гурскі, кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі «Майкрасофт» у Беларусі Антон Мякішаў, член Савета па развіцці прадпрымальніцтва Дзяніс Алейнікаў, бізнесмен Алег Хусаенаў, кіраўнікі кампаній-рэзідэнтаў ПВТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930