Знайсці
01.02.2018 / 17:14РусŁacБел

Xiaomi паказала партатыўны прынтар для фатаграфій са смартфона

Кітайская кампанія Xiaomi прэзентавала чарговую прыладу: маленечкі прынтар, створаны адпаведна для друкавання фотаздымкаў, зробленых на смартфон. Пра гэта паведамляе партал Gizchina. Дата пачатку продажаў пакуль невядомая.

Прылада настолькі мініятурная, што з лёгкасцю змесціцца на далоні. Нягледзячы на гэта, падтрымка 256 градацый колераў забяспечвае добрую якасць надрукаванай выявы, запэўнівае прадстаўнік кампаніі. Прынтар выкарыстоўвае тэхналогію сублімацыйнага друку, а памер надрукаваных фота — 56 на 86 мм з разрозненнем 300 dpi.

Цікавая асаблівасць такіх фатаграфій — магчымасць быць «ажыўленымі» з дапамогай тэхналогій дапоўненае рэальнасці. Калі запусціць на смартфоне адпаведны дадатак і навесці камеру на надрукаванае фота, выява на ім пачне рухацца.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930