Знайсці
01.02.2018 / 16:5630РусŁacБел

Чаргінец выступіў за вуліцу і помнік Васілю Быкаву ў Мінску

Кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі прапанаваў назваць імём Васіля Быкава мінскую вуліцу Фрунзэ, дзе стаіць Дом літаратара, а непадалёк паставіць помнік Быкаву — каля кінатэатра «Мір», паведамляе Радыё Свабода.

Чаргінец запэўніў, што вуліца Васіля Быкава ў Мінску будзе, але калі — сказаць не змог. Таксама ён выказаўся за тое, каб у Мінску былі і вуліцы народных паэтаў Беларусі Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча.

Фота Радыё Свабода

Кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў заявіў, што Аляксандар Лукашэнка падтрымаў ідэю адкрыцьця ў музеях Мінску і Гродна аддзелаў, прысвечаных Быкаву.

У тым, што дагэтуль у беларускай сталіцы няма вуліцы Быкава, вінаваты іншы літаратар — Уладзімер Някляеў, — сказаў Чаргінец.

Чаргінец паскардзіўся, што называць вуліцы імёнамі нават народных пісьменнікаў ня так лёгка. Вырашаюцца пытанні на сесіях гарсавету, а там чэргі агромністыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930