Знайсці
01.02.2018 / 16:255РусŁacБел

Спартыўны арбітраж адмяніў санкцыі супраць 28 расійскіх алімпійцаў

Па выніках разгляду апеляцый групы расіянаў Спартыўны арбітраж у Лазане (CAS) вырашыў цалкам зняць санкцыі з 28 атлетаў, яшчэ ў дачыненні да 11 чалавек пакаранні змякчылі. Слуханні яшчэ па трох справах адкладзеныя.

Reuters.com

У дачыненні да ўсіх 28 расіянаў, цалкам апраўданых CAS, анулявана рашэнне аб пажыццёвым адхіленні ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях за парушэнне антыдопінгавых правілаў на Алімпіядзе ў Сочы, якое вынес Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) па выніках расследавання камісіі Дэніса Освальда. Яна займалася пераправеркі допінг-пробаў расіян з Гульняў у Сочы.

CAS таксама аднавіў вынікі апраўданых спартсменаў, якія яны паказалі на Алімпіядзе ў Сочы. У дачыненні да яшчэ 11 спартсменаў прынята рашэнне аб іх частковай рэабілітацыі, яны змогуць удзельнічаць у Алімпіядах, але павінны будуць прапусціць Гульні ў Пхёнчхане.

Сярод цалкам апраўданых: бабслеісты Дзмітрый Трунянкоў, Аляксей Негадайла, скелетаністы Аляксандр Траццякоў, Сяргей Чудзінаў, лыжнікі Аляксандр Лягкоў, Яўген Бялоў, Максім Вылягжанін, Аляксей Петухоў.

Адкладзеныя слуханні па справах біятланістак Вольгі Зайцавай, Вольгі Вілухінай і Яны Раманавай.

Рашэнне CAS не азначае аўтаматычнага траплення адноўленых у правах спартсменаў на Алімпіяду, падкрэсліў у гутарцы з РБК кіраўнік камісіі Асацыяцыі юрыстаў Расіі па спартыўным праве Сяргей Аляксееў.

«Паміж рашэннем суда і запрашэннем на Алімпіяду няма прамой сувязі. Гэта застаецца на рашэнне камісіі МАК», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930