Знайсці
01.02.2018 / 14:225РусŁacБел

Прызначаны начальнік турмаў і два кіраўнікі абласных міліцый

 Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзены кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве праваахоўных органаў.

Алег Маткін прызначаны начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Раней ён быў першым намеснікам камандзіра ўнутраных войскаў МУС — начальнікам штаба.

Аляксандр Кавальчук стаў начальнікам УУС Мінскага аблвыканкама. Яго перавялі з аналагічнай пасады з Магілёва.

Начальнікам УУС Магілёўскага аблвыканкама стаў Ігар Шчарбачэня.

Ігар Бурмістраў прызначаны на пасаду першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС — начальніка штаба.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера