Знайсці
01.02.2018 / 12:134РусŁacБел

83-гадовую паломніцу абакралі ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку

Інцыдэнт адбыўся 27 студзеня. Пажылая жанчына з Наваполацку раніцай прыйшла ў манастыр і ў чаканні службы задрамала на лавачцы. Прачнуўшыся, яна пабачыла, што знікла сумачка з кашальком, у якім было 25 рублёў. Пра сваю бяду навапалачанка паведаміла ў міліцыю, піша БелТА

Работнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што крадзеж здзейсніла непрацуючая, раней судзімая жанчына 1954 года нараджэння.

Высветлілася, што абвінавачаная датычная яшчэ да некалькіх крадзяжоў у розных установах горада. Больш за тое, яна не мела права знаходзіцца ў Полацку, бо раней была дэпартаваная з краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера