Знайсці
01.02.2018 / 11:2948РусŁacБел

Лукашэнка расказаў, як дзякуючы яго ўдзелу ўдалося раскрыць забойства мінулых гадоў

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэем Шведам распавёў пра нядаўні выпадак, калі дзякуючы яго ўдзелу ўдалося раскрыць забойства мінулых гадоў.

president.gov.by

«Сёння КДБ накіраваў мне справаздачу па адной крымінальнай справе. Яна была некалькі гадоў таму назад. І мне давялося асабіста прымаць рашэнне для таго, каб зноў вярнуцца да крымінальнай справы, — распавёў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, злачынства было здзейснена ў Магілёўскай вобласці. Па дапамогу да яго звярнуўся бацька забітай.

- Прыйшоў і кажа: Аляксандр Рыгоравіч, ну не можа быць, каб было так, як суд прыняў рашэнне, і так, як следства правялі.

Кіраўнік дзяржавы ўзяўся вывучыць усе матэрыялы справы, якія прыслаў яму бацька забітай дзяўчыны.

«Я сеў і сам за суткі вывучыў справу.

І даў каманду пракурору і старшыні КДБ чаго б ні каштавала расследаваць гэтую крымінальную справу. Злачынцу знайшлі ў Расіі, прывезлі ў Мінск, распачалі зноў крымінальную справу, пачалі расследаваць. Пры тым я кантраляваў увесь гэты працэс. І высветлілася, што ён — забойца. А яго фактычна апраўдалі», — распавёў Лукашэнка.

Ён таксама папярэдзіў, што вінаватыя службовыя асобы будуць пакараныя.

«Цяпер мы з-пад зямлі дастанем тых, хто вёў следства, хто выносіў апраўдальны прысуд.

І бок абвінавачвання знойдзем. І мы з іх спытаем. Ён прызнаўся, паказаў, як і дзе забіваў», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера