Знайсці
01.02.2018 / 11:1432РусŁacБел

Антыўніяцкія крыжы пад Баранавічамі ўсталявалі без дазволу ўладаў. У райвыканкаме будзе разбіральніцтва

У першай палове студзеня ля вёсачкі Колбавічы Баранавіцкага раёна актывістамі арганізацыі «Казацкі Спас» былі ўсталяваныя два крыжы. На адным дубовым крыжы выкананы надпіс па-руску «Адрынутыя гвалтам (1596)», на другім — «Уз’яднаныя любоўю (1839)».

Даты даюць адсылку да падзей, звязаных з уніяцтвам. 1596 — год падпісання Брэсцкай уніі. 1839 — год скасавання уніі ў Расійскай Імперыі. З апошнім надпісам выпускаўся медаль у Расійскай Імперыі.

У аддзеле ідэалогіі Баранавіцкага райвыканкама «Нашай Ніве» паведамілі, што мясцовыя ўлады не давалі дазволу на ўсталяванне гэтых крыжоў. «Не, канечне, ніякага дазволу не было. Заўтра а 8 раніцы адбудзецца нарада па гэтым пытанні. Да кіраўніцтва ўжо дайшла ўся інфармацыя. Пасля нарады будзе больш інфармацыі», — паведамілі «НН».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031