Знайсці
01.02.2018 / 09:5514РусŁacБел

У банкаматах Беларусбанка цяпер можна зняць грошы патрэбнымі купюрамі

Беларусбанк паведаміў пра новы сэрвіс у банкаматах банка. З 1 лютага трымальнікі банкаўскіх плацежных картак могуць самастойна выбіраць намінал купюр патрэбнай сумы.

Кліенту можа быць прапанавана да 3 варыянтаў кампаноўкі неабходнай сумы, у залежнасці ад фактычнай наяўнасці наяўных у банкамаце наміналаў на момант выдачы.

«Новы сэрвіс рэалізаваны для зручнасці нашых кліентаў, якія карыстаюцца наяўнымі, — растлумачыў дырэктар разліковага цэнтра плацежных карт банка Генадзь Шэры. — Камусьці неабходна зняць пэўную суму буйнымі купюрамі, а камусьці патрабуецца толькі невялікая сума на дробныя выдаткі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера