Знайсці
01.02.2018 / 06:2611РусŁacБел

Вядучых інтэрнэт-канала Навальнага адправілі пад арышт: бо яны 12 гадзін вялі жывую трансляцыю з акцый пратэсту

Сіманаўскі раённы суд Масквы адправіў вядучых эфіру інтэрнэт-канала «Навальный Live» Кіру Ярмыш і Руслана Шаведзінава пад адміністрацыйны арышт, прызнаўшы іх вінаватымі ў закліках да ўдзелу ў няўзгодненай акцыі.

Шаведзінаў арыштаваны на восем сутак, Ярмыш - на пяць.

У аўторак вечарам паліцэйскія сустрэлі яе і Шаведзінава пасля іх прылёту ў аэрапорт «Шарамецьева» на выхадзе з зоны мытнага кантролю. Затым іх каля гадзіны надглядалі.

Яны на працягу 12 гадзін вялі прамую трансляцыю, распавядаючы пра тое, як праходзяць пратэстныя мерапрыемствы ў нядзелю ў розных гарадах Расіі.

Арышты і суды над прыхільнікамі Навальнага ў сераду прайшлі і ў іншых гарадах.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера